Я - неафіт беларушчыны, прадукт чарговай хвалі пратэсту.
Як кажуць, што ў беларусаў усяго па два, дык вось і гэты рэсурс будзе чарговай спробай сабраць разам разрозненую інфармацыю пра беларушчыну. Такіх спроб у сеціве ўжо было шмат, адны з’яўляюцца, іншыя паміраюць. Ды, вядома, усё ахапіць не атрымаецца - з чым сутыкаюся, што цікавіць, пра тое і занатоўваю. Гэта нібыта wiki, каталёг спасылак на ўсялякія беларускія цікавосткі, месцамі з маімі каментарамі ды са спробамі пераасэнсаваць. Гэта праект пра асабісты досьвед на шляху да беларушчыны. Няхай гэта будзе мой пасільны ўклад у агульную справу!
Спасылкі на гэтым рэсурсе ўсе яўныя, каб вы бачылі на які рэсурс вы збіраецеся перайсьці. Выключэнні ўнутраныя спасылкі ды спасылкі на https://web.archive.org/. Калі вы ў Беларусі настойліва раю карыстацца VPN, бо шмат рэсурсаў пра беларускую мову ды культуру “экстрэмісцкія” - такі час.
“Ліцэнзія як ёсьць”. Вы можаце перадрукоўваць і выкарыстоўваць гэты матэрыял як вам заўгодна.