IT-тэрміналёгія
Ніжэй сьпіс рэсурсаў з кампутарнай лексікай па-беларуску.
Надрукаваныя слоўнікі
- https://kamunikat.org/search/?q=інфарматыцы - 3 слоўніка Савіцкага.
- https://knihi.com/slouniki.html - 4 слоўніка па слову “інфарм”
- Савіцкі М.І., Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы, 1-е выданне, 2009 https://knihi.com/Mikola_Savicki/Tlumacalny_slounik_pa_infarmatycy.html
- Бранцэвіч П.Ю., Кабайла А.С., Англа-руска-беларускі слоўнік асноўных скарачэнняў у галіне інфармацыйных тэхналогій для студэнтаў, выкладчыкаў, спецыялістаў, 1996 https://knihi.com/none/Anhla-ruska-bielaruski_slounik_asnounych_skaracenniau_u_halinie_infarmacyjnych_technalohij_dla_studentau,_vykladcykau,_spiecyjalistau.html
- Быкадораў Ю.А., Кузняцоў А.Ц, Маро А.А., Панамарэнка В.К., Паўлоўскі А.І., Інфарматыка: Беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік, 1996 https://knihi.com/none/Infarmatyka_Bielaruska-ruski_terminalahicny_slounik.html
- Буза М.К., Тлумачальны руска-англа-беларускі слоўнік па інфарматыцы, 1994 https://knihi.com/Michail_Buza/Tlumacalny_ruska-anhla-bielaruski_slounik_pa_infarmatycy.html
- На https://slounik.org/ ёсьці 2 блізкіх слоўніка, зручна шукаць пераклад менавіта з ангельскай
Аматарскія слоўнікі
- Аляксандр Клюеў buljion, Гласарый і стайлгайд. Беларуская ІТ-тэрміналёгія, 5000+ артыкулаў
- kamputerm.org
Спачатку быў праект kamputerm.org. Ён пачаў сваю працу 2007-07-30 02:50. Гэты праект зьбіраў аматарскія варыянты перакладу ўдалыя і не. На ім было 2005 артыкулаў.
Выглядае так, што ён цалкам спыніў сваё існаванне ў 2013 гаду.
Копію гэтага слоўніка можна спампаваць тут
- wg.kamputerm.org
Пазней 2010-03-06 на базе, ў тым ліку, kamputerm.org пачалі ствараць wg.kamputerm.org.
Гэта ўжо спроба сістэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналёгіі.
- Ягор Яраш-Каранец. Даведнік. Інтэрнэт і кампутарныя тэрміны. Даступны толькі падпісчыкам https://yarashkaranets.notion.site/1b36414e0a938061ad4af9f2845be4df
- Алег Азароўскі, Belazar compdict
Слоўнікі з праграмнага забеспячэння
Іншыя сьпісы
Меркаванне
Варыянтаў слоўнікаў зашмат, ва ўсіх шукаць не будзеш. Мне больш за ўсё падабаецца слоўнік kamputerm.org за сваю разнастайнасць, потым я шукаю праз ангельскую на slounik.org, і толькі пасля гэтага іду ў дужы слоўнік Аляксандра Клюева. Яшчэ мусіў бы быць цікавы слоўнік Савіцкага як адзіны выданы і актуальны слоўнік, але яго чамусьці не ўжываю.