Правапіс

У беларускай мове ёсьць тры правапісы

Аглядальны артыкул пра правапісы https://www.svaboda.org/a/29720429.html

А таксама ў нас ёсьць тры беларускія альфабэты!

https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Беларускі_альфабэт

  • кірыліца
  • лацінка
  • арабіца

Меркаванне

Мой выбар тарашкевіца, бо сапраўды лічу наркамаўку працягам русіфікацыі. Калі мы саступім нашую мяккасьць ды іншыя асаблівасьці нашай мовы ды маўлення, то на гэтым не скончыцца, будзе новы наступ на нашую спадчыну ды культуру.

Што датычыцца альфабэта, то, як можна зразумець, кірыліца. Але выбар гэты пакуль грунтуецца толькі на “так значна лягчэй” і разуменнем таго, што лацініца распаўсюджана значна менш чым кірыліца і калі мы хочам пашыраць беларускамоўную прастору, то рабіць гэта прасцей разам з кірыліцай. У любым выпадку гэта не выкрэслівае тое, што лацініцу трэба таксама абараняць, як частку нашай гісторыі.